Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) зафіксавала 3309 загінуўшых і 3493 параненых мірных жыхароў Украіны з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.
Пра гэта, як паведамляе Укрінфарм, гаворыцца ў штодзённай справаздачы УВКПЧ за 6 траўня.
Адзначаецца, што сярод загінуўшых – 1194 мужчыны, 761 жанчына, 73 дзяўчынкі і 88 хлопчыкаў, а таксама 73 дзіцяці і 1120 дарослых, пол якіх пакуль невядомы. Апрача таго, пацярпелі 452 мужчыны, 352 жанчыны, 75 дзяўчынак, 86 хлопчыкаў, а таксама 169 дзяцей і 2359 дарослых невядомага полу.
Большасць смерцяў і раненняў адбываецца з-за выкарыстання боепрыпасаў і выбуховых рэчываў з вялікай плошчай пашкоджанняў, уключаючы абстрэлы моцнай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяцыйныя ўдары.
УВКПЧ лічыць, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, паколькі інфармацыя з некаторых месцаў інтэнсіўных баёў затрымліваецца, і многія паведамленні яшчэ чакаюць пацверджання.
Крыніца: УКРІНФОРМ
Спасылка: https://www.ukrinform.ua/rubric-ato/3476733-v-ukraini-vid-pocatku-povnomasstabnoi-vijni-z-rf-zaginuli-3-309-civilnih-oon.html