Сітуацыя складаная, але хлопцы трымаюцца.
Супрацоўнікі Чарнобыльскай АЭС, якую захапілі расійскія акупанты ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання, чатыры тыдні працуюць без пераменаў і харчуюцца толькі раз на дзень.
Пра гэта ў эфіры «Супольнага» (Суспільнага) распавёў жыхар Славуціча, сын супрацоўніцы ЧАЭС Дзяніс Дзядзюхін.
Па словах мужчыны, на супрацоўнікаў Чарнобыля, якія трапілі ў палон да акупантаў, аказваецца пастаянны псіхалагічны ціск, але хлопцы трымаюцца і не паддаюцца на правакацыі. Ён таксама адзначыў, што ніхто з іх не браў у акупантаў так званую «гуманітарку».
Што да сувязі, то яна перыядычная, але толькі стацыянарная — ва ўсіх скралі мабільныя тэлефоны. Апрача таго, па словах мужчыны, супрацоўнікі станцыі харчуюцца раз у дзень — з тых запасаў, якія былі ў сталовай дзяржпрадпрыемства.
Крыніца: УНІАН