Расійскія войскі ў Марыупалі наўмысна бамбяць будынак, пазначаны чырвоным крыжам на белым фоне, абстрэльваюць авіяцыя і артылерыю, паведамілі байцы «Азова».
Каментар: Атрад спецназа “Азоў”:
«Расійскія акупанты пацвердзілі, што яны ваенныя злачынцы, якія не прытрымліваюцца ніякіх правілаў і прынцыпаў вядзення вайны.
Гэтым разам яны здзейснілі ваеннае злачынства супраць Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Абстрэлам з паветра і артылерыі акупанты мэтанакіравана знішчылі будынак, пазначаны чырвоным крыжам на белым фоне.
Гэта адно з самых страшных ваенных злачынстваў. Бо такімі крыжамі пазначаныя месцы, дзе можна знайсці параненых, грамадзянскія або гуманітарныя грузы».
Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/03/30/7335738/