Харкаўская вобласць: у акупаванай Балакліі расейцы  пацэліі у шпіталь – кіраўнік ВВА

У часова акупаванай Балакліі ў Харкаўскае вобласці расійскія снарады пацэлілі ў раённы шпіталь, пацыентаў і персанал неабходна неадкладна эвакуяваць.

Даслоўна:Расійскія акупанты нанеслі ўдар па Балаклійскаму раённаму шпіталю. Будынак часткова пашкоджаны. Пацыенты і персанал патрабуюць неадкладнай эвакуацыі, гэта каля 70 пацыентаў і медперсанал. Мы робім усё, каб гэта зрабіць і выратаваць людзей“.

Падрабязнасці: Сінегубаў нагадаў, што Балаклія – гэта часова акупаваная тэрыторыя Харкаўскае вобласці, дзе мэр пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі.

«Абстрэлы мірнага насельніцтва Расіяй — гэта спроба акупантаў абвінаваціць Узброеныя сілы Украіны ў нападзе на мірнае насельніцтва, чарговая цынічная хлусня расійскае прапаганды і ваенныя правакацыі», — сказаў ён.

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/04/2/7336647/

To top