Генштаб: У Ізюме акупанты абстрэльваюць мірных жыхароў, каб абвінаваціць Узброеныя Сілы Украіны

Расійскія войскі перагрупоўваюцца, а ў Расіі адбываецца таемная мабілізацыя. У той жа час ва Украіне варожая армія працягвае здзяйсняць ваенныя злачынствы.

Падрабязнасці: мерапрыемствы па перагрупоўцы войскаў РФ працягваюцца. Праціўнік не адмовіўся ад мэты аперацыі па ўсталяванні поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей.

У горадзе Ізюм расійскія акупанты фабрыкуюць доказы меркаваных злачынстваў Узброеных сіл Украіны. Дзеля гэтага абстрэльваюць пасёлак і ствараюць своеасаблівую «дакументацыю».

У Токмаку медперсанал мясцовых медыцынскіх устаноў прымушаюць заключаць так званыя «кантракты» з Міністэрствам аховы здароўя Расіі.

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/04/5/7337396/

To top