У Палтаўскае вобласці 9 расійскіх ракет пацэлілі у крытычныя аб’екты

росіяни випустили по Україні 70 ракет. Понад 60 із них збила ППО — Повітряні сили

Расійскія акупанты нанеслі дзевяць ракетных удараў па крытычна важных аб’ектах у Палтаўскай вобласці.

Крыніца: начальнік Палтаўскага вобласное ваеннае адміністрацыі Дзмітрый Лунін

Прамая прамова Луніна: «Пяць расійскіх ракет трапілі па аб’ектах інфраструктуры ў рэгіёне. Удакладняем інфармацыю аб ахвярах і разбурэннях».

Падрабязнасці: усе падрабязнасці вайсковая адміністрацыя паабяцала паведаміць пазней. Па стане на 20:35 працягвалася паветраная трывога ў вобласці і па ўсёй Украіне.

Відавочцы ў сацыяльных сетках паведамляюць, што расійскія захопнікі нанеслі ўдар па Краменчуку. Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюдзіліся відэаролікі, на якіх бачны нібыта палёт ракет у напрамку Краменчука.

Каля 21:40 ваенная адміністрацыя паведаміла, што па Палтаўскае вобласці расійскія акупанты нанеслі дзевяць ракетных удараў.

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/04/24/7341821/

To top