Частка людзей, высланых у Расію з Ізюма, здолела ўцякці ва Украіну

Ізюм_16.05

Частка жыхароў Ізюма, якіх расійскія вайскоўцы дэпартавалі ў Расею, змаглі вярнуцца ва Украіну праз Еўрасаюз.

Крыніца: старшыня Ізюмскага гарсавета Максім Стрэльнік, цытуе Грамадскае

Прамая мова: «Мы ведаем пра выпадкі, калі людзей гвалтоўна дэпартавалі, вывозілі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Нашы жыхары, грамадзяне Украіны, перасякалі мяжу ў пункце пропуску «Чугунаўка», а потым іх везлі ў Белгарад, пазней яны прайшлі так званыя фільтрацыйныя лагеры, з імі кантактавалі (расійскія) спэцслужбы, і далейшы лёс на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі быў вырашаны.

Некаторыя з гэтых людзей паехалі да сваякоў, якія ў іх ёсць у Расію. Некаторыя людзі перасеклі мяжу з ЕС у краінах Балтыі, а праз Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу змаглі вярнуцца ва Украіну».

Падрабязнасці: Па словах Стрэльніка, на 16 мая ў Ізюме застаюцца больш за 15 тысяч чалавек, а акупанты адмаўляюцца ад эвакуацыі людзей.

«Расійскія акупанты актывізавалі радыёэлектронную барацьбу, усё менш мясцовых жыхароў можа тэлефанаваць сваякам, валанцёрам, мясцовым уладам. У горадзе гуманітарная катастрофа», — канстатаваў ён.

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/05/16/7346615/

To top