Расія ўжо забіла ва Украіне 261 дзіця, 17 дзяцей знайшлі забітымі ў Марыупалі

Росія вже вбила 261 дитину в Україні, 17 загиблих дітей виявили у Маріуполі

Пракуратура зафіксавала гібель яшчэ 17 дзяцей у горадзе Марыупаль Данецкай вобласці, у выніку чаго колькасць украінскіх дзяцей, забітых расійскімі вайскоўцамі, стала 261.

Крыніца: Генпракуратура ў Telegram

Даслоўна АГП: «На раніцу 2 чэрвеня ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі з боку Расійскай Федэрацыі пацярпелі больш за 721 дзіця. Паводле афіцыйнай інфармацыі пракуратуры па справах непаўналетніх, загінула 261 дзіця і больш за 460 паранены.

Гэтыя лічбы не канчатковыя, бо вядзецца праца па іх усталяванню ў месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях».

У прыватнасці, 31 мая ў выніку абстрэлу з боку акупантаў в. Іванаўка Ізюмскага раёна Харкаўскае вобласці загінуў 12-гадовы хлопчык.

Апрача таго, падчас фіксацыі крымінальных злачынстваў стала вядома, што ў выніку варожых абстрэлаў у горадзе Марыупаль Данецкай вобласці загінулі яшчэ 17 чалавек і пацярпелі 14 дзяцей.

У выніку пастаянных бамбардзіровак і абстрэлаў расейскімі сіламі ўкраінскіх гарадоў і вёсак было пашкоджаны 1938 навучальных устаноў, з іх 182 цалкам разбураныя.

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/06/2/7350041/

To top