Калабаранты з Мелітопаля ў Крым адправілі першы цягнік з выкрадзеным збожжам

Окупанти вкрали 2 тисячі тонн зерна у Запорізькій області, СБУ почало розслідування

З часова акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запарожскай вобласці ў Крым быў адпраўлены першы грузавы цягнік з скрадзеным ва Украіне збожжам.

Крыніца: расійскі «Інтэрфакс» са спасылкай на прызначанага акупантамі так званага кіраўніка ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Запарожскай вобласці калабаранта Яўгена Баліцкага

Прамая мова Баліцкага: «З гонарам і радасцю я першы паведамляю вам, што цягнік … у напрамку Крыма паехаў першыя вагоны, чыгуначныя вагоны, 11 вагонаў выехалі з зернем з мелітопальскага элеватара».

Падрабязнасці: калабарант выказаў надзею, што «ў бліжэйшы час гэтыя пастаўкі павялічацца ў сотні разоў» «сотні машын, тысячы машын».

Паводле Баліцкага, украінскія аграрыі нібыта «атрымліваюць грошы за скрадзенае расейцамі зерне, якое будзе для іх вельмі важным, каб яны маглі пасеяць наступны ўраджай».

Акупацыйная адміністрацыя Мелітопальскага раёна заявіла, што «вобласць заўсёды славілася высокімі ўраджаямі збожжавых», таму, «натуральна, найбліжэйшыя краіны лічацца экспарцёрамі».

Крыніца: Українська правда

Спасылка: https://www.pravda.com.ua/news/2022/06/8/7351186/

To top