Кіеўскі актывіст Раман Ратушны загінуў у баі пад Ізюмам

Київський активіст Роман Ратушний загинув у бою під Ізюмом

9 чэрвеня загінуў Раман Ратушны, кіраўнік ГА «Абаронім Пратасаў Яр», разведчык 93-й асобнае механізаванай брыгады «Халодны Яр». Дата пахавання будзе паведамленая пазней. Пра гэта грамадская арганізацыя паведаміла ў Facebook.

«Так атрымалася, што ў сваім апошнім баі ён быў у разведцы ў складзе баявой групы і загінуў пры выкананні баявога задання», — гаворыцца ў паведамленні.

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны Раман удзельнічаў у баях пад Кіевам, пазней вызваляў Трасцянец у складзе брыгады «Халодны Яр», ваяваў пад Ізюмам і Сумскае вобласцю.

Раману Ратушнаму 5 ліпеня павінна споўніцца 25 гадоў. Раман меў актыўную грамадзянскую пазіцыю: у 15 гадоў быў удзельнікам Рэвалюцыі годнасці, грамадскім актывістам, узначальваў ГА «Абаронім Пратасаўскі яр».

Крыніца Новини Здорової Людини

Спасылка: https://www.instagram.com/p/CeyEsXdoJU6/

To top