Акупанты кідаюць у “падвал” працаўнікоў Запарожскае АЭС, мэр Энэргадара.

Окупанти кидають «на підвал» працівників Запорізької АЕС – мер Енергодара

Мэр Энэргадара Запарожскай вобласці Дзьмітры Арлоў сцвярджае, што расійскія акупацыйныя войскі пачалі ўжываць рэпрэсіі супраць украінскіх працоўных на захопленай Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца ў горадзе. Пра гэта ён паведаміў праекту Радыё Свабода «Навіны Азоўскага мора».

«Цяпер людзей вязуць проста з АЭС, кажуць, што вас там нехта здаў, і іх кідаюць у падвалы. Такіх супрацоўнікаў больш за дзясятак. То бок людзі застаюцца ў горадзе, каб не было атамных праблем, яны бяспечна эксплуатуюць АЭС, пад маральным і фізічным ціскам. Партызанаў засталося няшмат, нават моладзь пакідае горад. Зусім незразумела, хто будзе кіраваць АЭС», — падзяліўся Арлоў.

Даведка: Запарожская АЭС у Энергадары з 4 сакавіка акупаваная расійскімі войскамі.

2 траўня кіраўнік «Энергаатама» Пётр Коцін заявіў, што падчас поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай кампанія ўжо панесла страты на 36 мільярдаў грыўняў, а акупаваная ЗАЭС за гэты час страціла 18 мільярдаў грыўняў.

Крыніца: Радіо Свобода

Спасылка: https://www.radiosvoboda.org/a/news-okupanty-pratsivnyky-zaes/31908073.html?fbclid=IwAR36X2k7OviA0J3ggI1GiOEXVE8xUscPS-7J0qMhuu74LGnL8GE74r0eq38

To top