Учора, 9 траўня, расейцы працягнулі абстрэл заводу «Азоўсталь», які абараняюць украінскія вайскоўцы. Стралялі з самалётаў, танкаў, караблёў, ужывалі артылерыю, рэактыўныя сістэмы залпавага агню і г.д. Пра гэта паведамілі ў палку «Азоў».
Такім чынам, расейцы зрабілі 34 баявыя вылеты для абстрэлу, у тым ліку 8 стратэгічных бамбавікоў. Ідзе таксама абстрэл з караблёў, артылерыі, танкаў, рэактыўных сістэм залпавага агню, рэактыўных установак і інш.
Акупанты не спынялі спробаў захапіць завод і працягвалі кожны дзень штурмаваць завод пры падтрымцы пяхоты.
Раніцай 10 траўня Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расійскія войскі працягваюць знішчаць «Азоўсталь» артылерыйскімі і авіяцыйнымі ўдарамі. 9 траўня дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрюшчанка заявіў, што расейцы спрабуюць узарваць мост, праз які эвакуявалі людзей, каб адрэзаць украінскіх вайскоўцаў.
Крыніца: Громадське Телебачення